Душпастырскія аб’явы Лiда 16.10.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXІX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /С/

 

16.10.2022 г.

 

  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства адбываецца:

Штодзённа а 18.00.

Для дзяцей: ат, ср, чц – а 9.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену        ў школе. У нядзелю: а 17.30. Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама дома ў сваіх сем’ях.

З літургічнага календара:

 

  • 17 кастрычніка (пн)успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

  • 18 кастрычніка (ат)Свята св. Лукі, евангеліста. Праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў.

 

  • 22 кастрычніка (сб)успамін св. Яна Паўла ІІ, папы. У гэты дзень Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч ускладзе палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага. Арцыбіскуп Станеўскі артымаў палій з рук Папы Францішка ў Рыме 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Згодна з рашэннем Святога Айца, гэты абрад з 2015 года здзяйсняюць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі. У Рыме Пантыфік толькі ўручае новым Мітрапалітам гэты атрыбут літургічнага адзення. Абрад урачыстага накладання палія на мітрапаліта, адбудзецца падчас святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі. Пачатак а 12.00. Гэтую урачыстаць будзе магчымасць паглядзець анлайн на Ютубе ў прамым эфіры з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

Чым жа з’яўляецца гэты палій?

Палій — гэта белая баваўняная стужка ў форме каўнера з двума языкамі — спераду і ззаду, — на якой вышыта шэсць чорных крыжоў. Гэта сімвал еднасці з Рымскім Касцёлам і пастырскага клопату Мітрапаліта ў канкрэтнай касцёльнай правінцыі. У дадзеным выпадку Мінска-Магілёўскай касцёльнай правінцыі Рыма-каталіцкага Касцёла ў якую уваходзяць усе каталіцкія дыяцэзіі Беларусі. Гэты палій Мітрапаліт можа ўжываць у любым касцёле сваёй касцёльнай правінцыі, але ніколі па-за яе межамі. Калі так станецца, што Мітрапаліт будзе пераведзены на іншую мітрапалітальную катэдру, ён павінен атрымаць ад Папы новы палій. Вось, якое значэнне мае гэтая белая баваўняная стужка, якую ўскладае на арнат кожны Мітрапаліт.

  • Таксама ў суботу 22 кастрычніка ў Тракелях адбудзецца Х-я Дыяцэзіяльная Сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Ксёндз біскуп сардэчна запрашае. Хто з педагогаў хоча ўдзельнічаць у гэтай сустрэчы, запісваем сёння і заўтра ў сакрыстыі.   

  • 23 кастрычніка (наступная нядзеля)Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія будуць збірацца падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.

  • 11 кастрычніка ў Шчучыне адбылося пахаванне а. Віктара Занеўскага. Прагнем выказаць падзяку ўсім тым парафіянам, хто прыняў удзел у гэтым апошнім зямным шляху а. Віктара. Была прысутная дэлегацыя з нашай парафіі на чале з касцёльным камітэтам. Многа парафіянаў прыехала ўласнымі аўтамабілямі. Вялікі дзякуй усім, хто ў мінулую нядзелю складаў свае ахвяраванні на пахаванне а. Віктара. Сям’я спачылага святара: мама Галіна і сястра Аліна выказалі сваё шчырае дзякуй за памяць, малітву, за прысутнасць і ахвяраванні. Св. Імша ў 30-ы дзень пасля смерці а. Віктара Занеўскага ў нашай парафіі адбудзецца 2 лістапада (ср) а 18.30, а ў Шчучыне 5 лістапада (сб) а 11.00.

  • Да канца кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.

  • Св. Імша і выпамінкавы ружанец на могілках у Верх-Лідзе адбудзецца 30 кастрычніка (у нядзелю) а 14.00.

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2023 г.

  • Ёсць апошні нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску ёсць магчымасць набыць розныя дэвацыяналіі, лампадкі, а таксама календары на наступны год.

 

  • Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў кветкі каб упрыгожыць наш касцёл. Магчыма, хтосьці яшчэ мае хрызантэмы, заахвочаем прыносіць у наш касцёл, найлепей у пятніцу перад вячэрняй св. Імшой.

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

  • Дзякуем усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews