ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ - 16.10.2022
З літургічнага календара:
17 кастрычніка (панядзелак ) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
18 кастрычніка (аўторак) — свята св. Лукі Евангеліста, апекуна медыцынскай службы. У гэты дзень молімся за ўрачоў, медсёстраў і ўсіх работнікаў медыцынскай службы.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
22 кастрычніка (субота) – успамін св. Яна Паўла II, папы.
23 кастрычніка (нядзеля) — Сусветны Місійны Дзень (ад 1926 г.). Усе ахвяры з гэтага дня будуць пераданы на патрэбы місій.
Іншыя аб’явы:
Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30
- Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі,
можна запісваць памерлых на выпамінкі. Таксама ў сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, асабліва лампадкі і календар на 2023 год.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.