У ШЧУЧЫНЕ РАЗВІТАЛІСЯ СА СПАЧЫЛЫМ А. ВІКТАРАМ ЗАНЕЎСКІМ, ПІЯРАМ

pogrzeb 53

11 кастрычніка ў парафіяльным касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылася пахавальная Імша ў інтэнцыі спачылага а. Віктара Занеўскага з Ордэна Пабожных Школ (піяраў).

Айцец Віктар быў першым з пасляваенных часоў піярам з Беларусі. Апошнія гады ён служыў у Польшчы, дзе і адышоў у вечнасць.

На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія вернікі з піярскіх парафій Шчучына, Ліды і іншых месцаў. Прысутнічала шмат святароў і асобаў кансэкраванага жыцця. Таксама прысутнічалі маці спачылага Галіна і яго сястра Аліна.

Імшу ў інтэнцыі жыцця вечнага для спачылага ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На пачатку літургіі іерарх падкрэсліў, што смерць а. Віктара заўчасная, аб чым сведчыць узрост яго адыходу ў вечнасць – пахаванне адбылося напярэдадні яго 48-га дня нараджэння.

pogrzeb 35

Біскуп заклікаў усіх да малітвы за спачылага, якая з’яўляецца найвышэйшай удзячнасцю за ўсё дабро, якое вернікі атрымалі праз яго святарскае служэнне.

У гаміліі біскупскі вікарый Лідчыны кс. канонік Уладзімір Гуляй адзначыў, што немагчыма пазбегнуць смерці кожнаму чалавеку, таму трэба кожную хвіліну быць падрыхтаваным да сустрэчы з Богам у вечнасці.

Пасля Імшы пробашч шчучынскай парафіі а. Андрэй Агель SchP прачытаў ліст правінцыяла Польскай правінцыі Ордэна Піяраў а. Матэвуша Піндэльскага, у якім перадаецца спачуванне родным спачылага, а таксама ўсім, каго засмуціла яго смерць. Дзелячыся сваімі ўспамінамі пра сувязі, якія злучалі яго з памерлым сабратам, а. Агель падзякаваў усім за ўдзел у пахаванні і за малітвы міласэрнаму Богу ў інтэнцыі спачылага.

Пасля Імшы цела спачылага было пахавана на мясцовых могілках.

pogrzeb 56

А. Віктар Занеўскі нарадзіўся 12 кастрычніка 1974 г. у Гродне.

У 18 гадоў уступіў у навіцыят у Ловічы (Польшча). Праз год прынёс першыя манаскія абяцанні і пачаў філасофска-тэалагічную вучобу ў Тэалагічным інстытуце ксяндзоў місіянераў у Кракаве.

У 1999 г. прынёс вечныя абяцанні ў Ордэне Піяраў і прыняў дыяканскае пасвячэнне, а праз год прэзбітэрскае. Пачаў святарскае служэнне ў Шчучыне, а затым у Лідзе, дзе выконваў функцыю адміністратара новай парафіі і заняўся будаўніцтвам касцёла.

Выконваў функцыю настаяцеля супольнасці ў Лідзе і Шчучыне да 2006 г. У 2007-2008 гг. быў катэхетам і душпастырам у парафіі ў Кракаве-Ракавіцэ.

У 2009 г. вярнуўся ў Беларусь, у новую парафію ў Чавусах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). У 2011-2012 гг. выконваў функцыю душпастыра ў кракаўскай парафіі ў Ракавіцэ, а з 2013 г. у піярскай парафіі ў Болшэве.

Застаўся ў памяці людзей як душпастыр, які ставіўся з разуменнем да вернікаў, быў таксама таленавітым прапаведнікам. Хвароба сэрца была прычынай яго гатоўнасці да смерці і ўмення даць пра гэта сведчанне. Ён ахвотна падкрэсліваў, наколькі многім удзячны малітве парафіян у Болшэве, асабліва ружанцовым колам.

Адышоў у вечнасць 3 кастрычніка ў Гадзіну міласэрнасці ў шпіталі ў Вейхерове пасля цяжкай аперацыі, ва ўзросце 47 гадоў.

 

 

pogrzeb_31
 

pogrzeb_32
 

pogrzeb_33
 

pogrzeb_34
 

pogrzeb_35
 

pogrzeb_36
 

pogrzeb_37
 

pogrzeb_38
 

pogrzeb_39
 

pogrzeb_40
 

pogrzeb_41
 

pogrzeb_42
 

pogrzeb_43
 

pogrzeb_44
 

pogrzeb_45
 

pogrzeb_46
 

pogrzeb_47
 

pogrzeb_48
 

pogrzeb_49
 

pogrzeb_50
 

pogrzeb_52
 

pogrzeb_53
 

pogrzeb_54
 

pogrzeb_55
 

pogrzeb_56
 

pogrzeb_57
 

pogrzeb_58

 

pogrzeb_59

 

 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

https://www.grodnensis.by/

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews