Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXVІІІ Звычайную Нядзелю /С/
09.10.2022 г.
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства адбываецца:
Штодзённа а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30.
Для дзяцей: ат, ср, чц – у 9.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і ў 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе. Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.
- На працягу ўсяго месяца кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў з 1 па 8-е лістапада. Малітва будзе распачынацца а 17.45, а ў нядзелю 6 лістапада а 17.15.
З літургічнага календара:
- 11 кастрычніка (ат) – Ва ўспамін св. Аляксандра Сáўлі, біскупа, свае імяніны адзначае пробашч нашай парафіі а. Аляксандр М. SP. Запрашаем на св. Імшу а 9.00 гадзіне, якая будзе цэлебравацца ў інтэнцыі імянінніка.
- 14 кастрычніка (пт) – Дзень маці — міжнародны дзень. У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын, у адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу. Таму ў гэты дзень будзем маліцца за нашых матуль: як жывых, так і тых, хто адышоў у вечнасць.
- 15 кастрычніка (сб) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), панны і доктара Касцёла.
- Сёння пасля вячэрняй св. Імшы ў класе адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў нашай парафіі. Запрашаю!
- У касцёльным кіёску ёсць магчымасць набываць лампадкі, а таксама календары на 2023 г..
- У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя, таксама і на наступны 2023 г. Вялікая просьба вырашаць усе свае справы ў сакрыстыі раней або пасля св. Імшы, каб за пяць хвілін да распачацця набажэнства ці св. Імшы ўжо не заходзіць у сакрыстыю. Святар таксама мусіць падрыхтавацца да літургіі.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Пахавальная св. Імша за спачылага а. Віктара Занеўскага, піяра, распачнецца 11 кастрычніка (ат) а 15.00. Перад св. Імшой а 14.30 распачнецца ружанец у інтэнцыі памерлага святара, а пасля будзе пахавальная св. Імша (растлумачыць больш падрабязна пра пахаванне і даезд…).
- Кс. пробашч Павел Паўлюкевіч з Барунаў (Ашмянскі дэканат) запрашае на ўрачыстасць з нагоды 100-годдзя вяртання абраза Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных. Урачыстая св. Імша адбудзецца 15 кастрычніка (сб) а 12.00, якую узначаліць пастыр нашай Дыяцэзіі.
- З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву, і за Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам благаслаўлёнага новага тыдня!