ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ - 09.10.2022
З літургічнага календара:
11 кастрычніка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
Таксама ў гэты дзень адбудзецца пахаванне кс. Віктара Занеўскага SP, піяра-нашага субрата.
У 14.30 – ружанец за спачылага святара, а 15.00 гадзіне адбудзецца пахавальная Святая Імша.
13 кастрычніка (чацвер) — першы дзень 40-гадзіннага набажэнства і Дзень Фацімскі. Шчыра ўсіх запрашаем на св. Імшу і Адарацыю Найсв. Сакрамэнту. Сэнс 40-гадзіннага набажэнства заключаецца менавіта ў тым, што праз сорак гадзін перад адпустам молімся да Пана Езуса выстаўленнага ў Найсв. Сакрамэнце. Запрашаем прынамсі на некалькі хвілін Адарацыі Найсв. Сакрамэнту.
Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.
40-гадзіннае набажэнства будзе правадзіць кс. канонік Юрый Марціновіч, асабісты сакратар кс. Біскупа Аляксандра Кашкевіча, прэс-сакратар Гродзенскай курыі, галоўны рэдактар газеты “Слова Жыцця”, а таксама пробашч парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бернацкай у Гродне (м-н Баранавічы).
14 кастрычніка (пятніца) — другі дзень 40-гадзіннага набажэнства. Св. Імшы з казаннем а 10.00 і 19.00 гадз. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту пасля св. Імшы а 10.00 гадз. да 12.30 гадз. і пасля абеда ад 17.00 гадз. да 18.30. Усіх шчыра запрашаем на св. Імшу ў другі дзень набажэнства, а таксама на малітву перад выстаўленным Найсв. Сакрамэнтам.
15 кастрычніка (субота) – урачыстасць св. Тэрэзы Авільскай — парафіяльны адпуст. У гэты дзень усіх запрашаем на урачыстую св. Імшу а 12.00 гадз., другая св. Імша толькі а 19.00 гадз. У суботу кожны шчучынскі парафіянін павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.
Іншыя аб’явы:
Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30
- Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі,
можна запісваць памерлых на выпамінкі. Таксама ў сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, асабліва лампадкі і календар на 2023 год.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.