Душпастырскія аб’явы Лiда 02.10.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

XXVІI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /С/

02.10.2022г.

 

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Будзе малітва Аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.

 

  • Сёння ў Беларусі Дзень настаўніка. Такі дзень ёсць амаль у кожнай краіне свету, бо гэта адна з важнейшых прафесій. Менавіта настаўнік мае моцны ўплыў на фармаванне асобы. Таму, сёння асаблівы дзень малітвы за настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў. Памятайма аб іх у сваіх малітвах.

 

  • Распачаўся месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства:

Штодзённа а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой).

Для дзяцей: ат, ср, чц – а 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы) – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

У нядзелю: а 17.30 (перад вячэрняй св. Імшой).

Заахвочваем і сардэчна запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама дома ў сваіх сем’ях.

 

З літургічнага календара:

 

  • З сённяшняга дня па 31 кастрычніка, у любы дзень перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі можна падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. На століку з газетамі ёсць спецыяльныя карткі, на якіх можна напісаць імёны памерлых. Калі ласка, вялікая просьба пісаць выразна прозвішчы і не скланяць імёны, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Напрыклад: ++Міцкевіч: Юзаф, Станіслаў, Вацлаў, Марыя і г.д. Спачатку пішам прозвішча, а потым імёны. Маліцца будзем на працягу актавы малітвы за памерлых падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 8-га лістапада. Пачатак выпамінкавай малітвы ружанцовай будзе а 17.45, а ў нядзелю 6 кастрычніка малітва распачнецца а 17.15. 

 

  • 4 кастрычніка (ат) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка.

 

  • 5 кастрычніка (ср) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны, законніцы. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі а 18.30.

 

  • 6 кастрычніка (чц)першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30. У гэты дзень прыпадае 26-я гадавіна смерці кс. дзекана Станíслава Роека, піяра і шматгадовага пробашча Лідскай Фары. Таму, у гэты дзень будзем маліцца ў інтэнцыі спачылага святара падчас св. Імшы а 9.00.

 

  • 7 кастрычніка (пт) – успамін НПМ Ружанцовай. Гэта першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца на заканчэнне ружанцовага набажэнства. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі.

 

  • Урокі па рэлігіі для дарослых праходзяць кожны панядзелак а 19.15 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Запрашаем!

 

  • З сённяшняга дня ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2023 г. У кастрычніку, асабліва ў нядзельныя дні будзе шмат жадаючых каб падаць запіску на выпамінкі, і каб доўга не блакаваць чаргу найлепш прыходзіць і запісваць інтэнцыі на наступны год у будні дзень перад або пасля св. Імшы.

 

  • Супольнасць «Мужчыны святога Юзафа» запрашае мужчын прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Шукайце Пана і Яго моцы», якія адбудуцца з 7 па 9 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» у Росі (Ваўкавыскі дэканат). Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па кантактных тэлефонах якія ёсць на плакаце размешчаным на дошцы аб’яў над столікам з каталіцкай прэсай.

 

  • Таксама ў гэтым жа рэкалекцыйным доме ў Росі з 13 па 16 кастрычніка адбудзецца кароткі курс “Курсільё”. Гэта не рэкалекцыі, не сімпозіум і не сімінар. Гэта курс пра жыццё з Хрыстом і пра самае галоўнае ў хрысціянстве. Падрабязная інфармацыя, кантактны тэлефон і кошт удзелу размешчаны на буклеце, які можна узяць са століка з каталіцкай прэсай.

 

  • Ёсць апошні нумар часопісаAve Mariaі газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску есць магчымасць набыць розныя дэвацыяналіі, абразы, лампадкі, а таксама ёсць два віда календароў на наступны 2023 год.

 

  • Вялікі дзякуй усім тым парафіянам, якія ахвяравалі кветкі для ўпрыгожвання нашага касцёла. Калі хто яшчэ мае кветкі, то заахвочваем прыносіць у касцёл, найлепш у пятніцу перад вячэрняй св. Імшой.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам благаслаўлёнага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews