ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXVIl ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 02.10.2022
Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адбудзецца выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі таксама адзначаецца як Дзень настаўніка, таму сёння асаблівым чынам молімся за ўсіх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
Інтэнцыя на месяц кастрычнік: малітва ў інтэнцыі настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
З літургічнага календара:
04 кастрычніка (аўторак) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
05 кастрычніка (серада) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны.
06 кастрычніка (чацвер) — першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
07 кастрычніка (пятніца) - успамін НПМ Ружанцовай.
- першая пятніца месяца. Споведзь, як у кожную першую
пятніцу месяца: з ранку ад 9.15, увечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
Іншыя аб’явы:
- Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў
нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30
- Ад панядзелку 03 кастрычніка ў сакрыстыі перад або пасля
кожнай св. Імшы будзем запісываць памерлых на “Выпамінкі”. Просьба, каб дома напісаць выразна, на картцы паперу імёны і прозвішчы памерлых (у назоўным склоне/в именительном падеже), за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю. З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулыя гады. Трэба будзе выбраць дзень, у які бы хацелі, каб у касцёле былі прачытаныя выпамінкі. Таму ў хаце раней падумаць, які выбраць дзень на малітву за сваіх блізкіх памерлых.
Выпамінкі будуць у буднія дні чаргавацца: адзін дзень ў 9.15, другі ў 18.15, у нядзелю у 15.15. У які будні дзень набажэнства за памерлых будзе зранку ў які вечарам, можна будзе даведацца, прыносячы выпамінкі ў сакрыстыю. Пасля кожных выпамінак будзе таксама адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі прачытаных памерлых падчас выпамінак.
На могілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках.
- У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу.