Душпастырскія аб’явы Лiда 25.09.2022

 

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ХXVІ Звычайную Нядзелю /C/

25.09.2022г.

З літургічнага календара:

 

  • 27 верасня (ат) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.

 

  • 28 верасня (ср)успамін св. Вацлава, мучаніка.

 

  • 29 верасня (чц) – свята свв. Міхала, Габрыэля і Рафала, Арханёлаў. Св. Арханёл Міхал з’яўляецца апякунам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму, у гэты дзень асабліва памятайма ў сваіх малітвах аб Пастырах і верніках Касцёла нашай краіны.

 

  • 30 верасня (пт) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

 

  • 1 кастрычніка (сб) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны. Распачынаецца месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе штодзённа а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой), а ў нядзелю а 17.30.
  • Ружанцовае набажэнства для дзяцей будзе ў аўторак, сераду і чацвер. У 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

Заахвочваем і запрашаем на супольную ружанцововую малітву ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях. 1 кастрычніка — гэта таксама першая субота месяца. А 9.00 — складковая св. Імша за памерлых. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца на заканчэнне ружанцовай малітвы перад вячэрняй св. Імшой.

 

  • 2 кастрычнікапершая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Будзе малітва Аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.

 

  • У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.

 

  • З 2 па 31 кастрычніка, у любы дзень перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі, можна будзе падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. Калі ласка, вялікая просьба пісаць выразна і не скланяць прозвішчы і імёны памерлых, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Напрыклад: ++Міцкевіч: Тадэвуш, Гэлена, Станіслаў, Марыя і г.д. Спачатку пішам прозвішча, а потым пералічваем ўсе імёны. Хто са старэйшых асоб можа добра ўжо не бачыць і не можа правільна напісаць, то папрасіце дзяцей, унукаў, ці кагосьці са знаёмых каб Вам дапамаглі напісаць. Кожны год пра гэта нагадваем, але ёсць і такія парафіяне, хто ўсцяж гэтага не разумее. У сакрыстыі будзем прымаць толькі загадзя напісаную запіску. Маліцца за нашых блізкіх памерлых у сёлетніх выпамінках будзем падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 8-га лістапада (г.зн. падчас актавы малітваў за памерлых). Пачатак малітвы а 17.45. Толькі ў нядзелю 6 лістапада малітва за памерлых распачнецца а 17.15.

 

  • Ад наступнай нядзелі (2 кастрычніка) ужо будзе магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2023 г.

 

  • Урокі па рэлігіі для дарослых распачнуцца заўтра 26 верасня і будуць адбывацца кожны панядзелак а 19.15 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Таксама, хто яшчэ са школьнікаў не запісаўся на катэхезу, то трэба прыйсці ў сакрыстыю і даведацца пра расклад заняткаў, або запазнацца з ім на дошцы аб’яў і прыйсці ўжо непасрэдна на ўрок.

 

  • У сакрыстыі можна запісаць інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць новы нумар часопісаAve Mariaі газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews