Душпастырскія аб’явы Шчучын 25.09.2022

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXVI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2022/ — 25.09.2022

З літургічнага каляндара:

27 верасня (аўторак) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля w. Wincentego a Paulo), святара.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

28 верасня (серада) – успамін св. Вацлава, мучаніка.

 

29 верасня (чацвер) – свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца апекуном Каталіцкага Касцёла на Беларусі, таму праз яго пасрэдніцтва молімся за ўсіх Пастыраў і ўвесь Божы Народ Беларусі.

 

30 верасня (пятніца) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

 

01 кастрычніка (субота) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.

З 01 кастрычніка распачынаецца ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду, пятніцу ў 18.30

  • першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да

Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

02 кастрычніка (нядзеля) - першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі таксама адзначаецца як Дзень настаўніка, таму ў наступную нядзелю будзем асаблівым чынам маліцца за ўсіх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

Інтэнцыя на месяц кастрычнік: малітва ў інтэнцыі настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • З 03 кастрычніка (панядзелак), перад і пасля кожнай св.

Імшы, запісваем у сакрыстыі на выпамінкі. Просьба, каб дома напісаць выразна, на картцы паперу імёны і прозвішчы памерлых (у назоўным склоне/в именительном падеже), за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю. З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулым. Трэба будзе выбраць дзень, у які бы хацелі, каб у касцёле былі прачытаныя выпамінкі. Таму ў хаце раней падумаць, які выбраць дзень на малітву за сваіх блізкіх памерлых.

Выпамінкі будуць у буднія дні чаргавацца: адзін дзень ў 9.15, другі ў 18.15, у нядзелю у 15.15. У які будні дзень набажэнства за памерлых будзе зранку ў які вечарам, можна будзе даведацца, прыносячы выпамінкі ў сакрыстыю. У буднія дні пасля кожных выпамінак будзе таксама св. Імша ў інтэнцыі прачытаных памерлых на выпамінках.

На могілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках.

 

  • У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу. 

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews