Душпастырскія аб’явы Лiда 18.09.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ХXV Звычайную Нядзелю /С/

18.09.2022г.

 

  • Сёння ў нашай парафіі вітаем гасцей, прадстаўнікоў “Радыё Марыя” у Беларусі. Як ужо ведаеце, «Радыё Марыя» –  гэта некамерцыйны, а хрысціянскі праект. На яго хвалях няма рэкламы  або іншых камерцыйных праграм і таму патрабуе матэрыяльнай падтрымкі вернікаў. Дарэчы, сёння а 18.00 з нашага касцёла будзе транслявацца св. Імша праз “Радыё Марыя”. Шаноўныя парафіяне, заахвочваем Вас падзяліцца часцінкай свайго сэрца з гэтай евангельскай справай – Абвяшчэння Евангелля ў нашай краіне праз “Радыё Марыя”. Пасля кожнай св. Імшы, выходзячы з касцёла, будзе магчымасць скласці свае ахвяраванні на падтрымку і дзейнасць “Радыё Марыя” у Беларусі. Дзякуем Вам за Вашу ахвярнасць.

 

  • З літургічнага календара:

 

  • 20 верасня (ат)Успамін св. св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.

 

  • 21 верасня (ср)свята св. Мацвея, апостала.

 

  • 23 верасня (пт)успамін св. Айца Піо, святара і законніка.

 

  • У нашай парафіі ўжо распачалася катэхеза (урокі па рэлігіі). Хто са школьнікаў яшчэ па нейкіх прычынах не запісаўся, калі ласка, трэба прыйсці даведацца ў сакрыстыю, або запазнацца з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў, ці на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыйсці запісацца непасрэдна на ўрок.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам благаслаўлёнага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews