ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Шчучын, 18-09-2022)
- 20 верасня (аўторак) – св. Андрэя і паплечнікаў, мучанікаў з Карэі.
Таксама ў аўторак а 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
- 21 верасня (серада) – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.
- 23 верасня (пятніца) – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара.
- У сакрыстыі можна запісваць інтэнцыі св. Імшаў на 2023 год.
- Да канца верасня пры алтары св. Крыжа знаходзіцца кошык, у які можна складваць школьныя прылады (сшыткі, ручкі, лінейкі, алоўкі…), якія потым будуць перададзеныя шматдзетным сем’ям нашай парафіі.
- Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі на гэтым тыдні кветкі ў касцел. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- На гэтым тыдні распачаліся ўрокі рэлігіі у нашай парафіі. Хто яшчэ не запісаўся, можна будзе гэта зрабіць сёння пасля кожнай Святой Імшы.
Таксама можна будзе запісацца хлопцам пасля І св. Камуніі на падрыхтоўку, каб стаць міністрантам, а дзяўчатам у дзіцячы і моладзевы хоры.
- У наступную нядзелю пасля св. Імшы а 16 гадзіне адбудзецца чарговая фармацыйная сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў з нашай парафіі, на якую шчара запрашаем.
- Таксама у наступную нядзелю пасля св. Імшы а 16 гадзіне адбудзецца арганізацыйная сустрэча для зэляторак кол святога ружанца, якія існуюць пры нашай парафіі.
- Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.