Душпастырскія аб’явы Шчучын 11.09.2022

ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Шчучын, 11-09-2022)
1.  12 верасня (панядзелак) – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
– а. 10 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы
церпячых.
2.  13 верасня (аўторак) – у нашай парафіі – Дзень Фацімскі.
a. пасля св. Імшы а 10 гадз. адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
да 12.30. Пасля абеда адарацыя распачнецца ад 17 гадз.
b. у 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз
пасрэдніцтва МБ Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19 гадз. –
фацімскае набажэнства.
c. успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара
Касцёла
3.  14 верасня (серада) – свята Узвышэння Святога Крыжа.
4.  15 верасня (чацвер) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.
5.  16 верасня (пятніца) – успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа,
мучанікаў.
6.  Ад 13 верасня распачынаем запісваць інтэнцыі св. Імшаў на 2023 год.
7.  Да канца верасня пры алтары св. Крыжа знаходзіцца кошык, у які можна
складваць школьныя прылады (сшыткі, ручкі, лінейкі, алоўкі…), якія
потым будуць перададзеныя шматдзетным сем’ям нашай парафіі.
8.  Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі на гэтым тыдні кветкі ў
касцел. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна
было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
9.  На гэтым тыдні распачынаюцца ўрокі рэлігіі у нашай парафіі. Хто яшчэ
не запісаўся, можна будзе гэта зрабіць сёння пасля кожнай Святой Імшы.
  Таксама можна будзе запісацца хлопцам пасля І св. Камуніі на
падрыхтоўку, каб стаць міністрантам, а дзяўчатам у дзіцячы і моладзевы
хоры.
10. Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews