Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXІІІ Звычайную Нядзелю /В/
04.09.2022г.
- Сёння Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: Малітва ў інтэнцыі аб Божым благаслаўленні ўсіх школьнікаў і студэнтаў, педагогаў і выкладчыкаў у новым навучальным і акадэмічным годзе.
- Сёння ў парафіі св. Юзафа рамесніка і бл. Сясцёр мучаніц з Навагрудка (у раёне Паўднёвым, дзе будуецца касцёл), адбудзецца ўрачыстае ўнясенне ў капліцу рэліквій сясцёр-назарэтанак, мучаніц з Навагрудка. Ксёндз пробашч Віталій Сідорка сардэчна запрашае.
З літургічнага календара:
- З 6 верасня (ат) у нашай парафіі ўжо распачнуцца ўрокі рэлігіі. Хто з вучняў яшчэ не запісаўся на мінулым тыдні, то калі ласка, трэба запазнацца з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў або на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і прыйсці запісацца ўжо непасрэдна на ўрок.
- 8 верасня (чц) – свята Нараджэння НПМ (па-народнаму: багач). Напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.
- Запрашаем хлапчукоў пасля І-й Св. Камуніі ў кандыдаты ў міністранты, а таксама дзяўчынак і хлапчукоў у дзіцячы хор. Запісацца можна сёння ў сакрыстыі пасля св. Імшы.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- З душпастырскімі аб’явамі і з раскладам катэхезы нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за вашы ахвяраванні, а таксама тым, хто ахвяроўвае кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Вялікая просьба прыносіць кветкі ў пятніцу вечарам перад або пасля вячэрняй св. Імшы. Няхай Бог усім Вам адудзячыць! Жадаем ўсім добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!