ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 28.08.2022
З літургічнага календара:
29 жніўня (панядзелак) – успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
30 жніўня (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
01 верасня (чацвер) - адзначаецца 83 гадавіна пачатку Другой Сусветнай вайны. У гэты дзень молімся за ахвяры вайны і супакой на зямлі.
- першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
02 верасня (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Асабліва заахвочваем дзяцей і моладзь, каб распачынаючы новы навучальны год, прыступілі да споведзі і св. Камуніі.
03 верасня (субота) — успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да
Беззаганнага Сэрца НПМ.
04 верасня (нядзеля) – першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц верасень: малітва за школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.
Таксама ў гэты дзень на св. Імшы ў 11.30 распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў. На гэтую св. Імшу асабліва запрашаем усіх школьнікаў і настаўнікаў.
Іншыя аб’явы:
- З 13 верасня (аўторак) пачынаем запісваць інтэнцыі св.
Імшаў на 2023 г.
- 06 і 07 верасня (аўторак і серада), у кляштары, у класах з 11.00
да 12.30 і з 15.00 да 18.00 запісваем на ўрокі рэлігіі дзецяй і моладзь з 1 па 11 клас. Запісвацца трэба ўсім: і тым хто запісваўся ў прошлым годзе і тыя, хто ў гэтым годзе прыйдзе на урокі релігіі першы раз.
- Да канца верасня, пры алтары Св. Крыжа знаходзіцца кошык у
які можна скласці школьныя рэчы-прылады (напрыклад: сшыткі, алоўкі…) для патрабуючых дзяцей.
- Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб
можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.