Душпастырскія аб’явы Лiда 14.08.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ХX Звычайную Нядзелю /C/

 14.08.2022 г.

 

  • Заўтра 15 жніўня (пн) Урачыстасць Унебаўзяцця НМП і парафіяльны адпуст у нашай парафіі. Святыя імшы адбудуцца а 9.00 і а 18.00. Асабліва запрашаем на галоўную св. Імшу а 18.00, пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла і благаслаўленне плёнаў новага ўраджаю: збожжа, садавіны і гародніны, а таксама зёлкаў і кветкаў. Унебаўзяцце НПМ з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года, таму ў гэты дзень кожны католік мае абавязак удзельнічаць у Св. Імшы і ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

  • З 14 па 21 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам для дзяцей ад дашкольнікаў па 11 кл. Дзеці кожны дзень з 13.00 да 17.00 будуць праводзіць час на прыкасцёльнай тэрыторыі. Тэма сёлетніх “Канікул з Богам”: “Сакрамэнты Касцёла – знакі Божай ласкі”. Кожны дзень дзеці будуць пазнаваць канкрэтны сакрамэнт, будзе малітва, спеў, гульні, інтэграцыйныя танцы і пасілак. Запісацца яшчэ можна ў сакрыстыі перад або пасля св. Імшы да сённяшняга дня (уключна). Сёння падчас св. Імшы а 11.30 урачыста распачнём “Канікулы з Богам” у нашай парафіі, а сустрэчы для дзяцей распачнуцца ўжо з заўтрашняга дня.   

 

  • 20 жніўня (сб)успамін св. Бэрнарда, абата і д-ра Касцёла.

 

  • 21 жніўня (у наступную нядзелю) – Асаблівым чынам у нашых малітвах будзем дзякаваць Пану Богу за сёлетнее жніво.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • У касцёльным кіёску ёсць магчымасць набываць розныя  абразы, ружанцы, Бібліі і іншыя дэвацыяналіі.

 

  • Заахвочваем таксама браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за ўсе Вашы ахвяраванні.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews