ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 14.08.2022
З літургічнага календра:
15 жніўня (панядзелак) – урачыстасць Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі. Гэта свята абавязковае, таму дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы.
Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 10.00 і 19.00 гадз. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне ўраджаю гэтага года: збожжа, садавіны і гародніны.
16 жніўня (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
20 жніўня (субота) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
Іншыя аб’явы:
- Сёння на Св. Імшы ў 11.30 гадзіне разпачнем Канікулы з
Богам.
Запісываем толькі да сённяшняга дня!!! Пасля гэтага дня не будзем запісываць дзяцей і моладзь на Канікулы з Богам.
Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб
дапамаглі падчас Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.
- На працягу двух месяцаў, пры алтары Св. Крыжа будзе
знаходзіцца кошык у які можна будзе скласці школьныя рэчы-прылады (напрыклад: сшыткі, алоўкі…) для патрабуючых дзяцей.
- Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым
тыдні кветкі ў наш касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- 15 кастрычніка 2022 года прыпадае 100-годзе вяртання
цудатворнага абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Баруны (Ашмянскі р-н).
Урачыстасці ў Барунах папярэдзіць дзевяцітыднёвая навэнна для вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі і ўсіх жадаючых.
У кожную з дзевяці субот, якія папярэднічаюць галоўнай урачыстасці 15 кастрычніка, апоўдні ў санктуарыі ў Барунах будзе цэлебравацца св. Імша для пілігрымаў з асобных дэканатаў.
Для Шчучынскага дэканату запланавана дата 27 жніўня.
Калі хто захоча паехаць 27 жніўня да Барун на супольную малітву, просьба запісацца ў сакрыстыі пасля кожнай святой Імшы да наступнай нядзелі (уключна), гэта значыць да 20.08.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у сакрыстыі.