Душпастырскія аб’явы Лiда 07.08.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХІX Звычайную Нядзелю /С/
07.08.2022 г.
•Сёння Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а
10 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і
адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена
ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц жнівень: Будзе малітва ў інтэнцыі аб
цвярозасці ў нашых сем’ях і аб вызваленні ўсіх залежных ад
алкаголю і іншых залежнасцяў.
•8 жніўня (пн) – успамін св. Дамініка, святара.
•9 жніўня (ат) – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа
(Эдыты Штайн), панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
•10 жніўня (ср) – свята св. Лаўрэнція (Wawrzyńca) дк. і муч.
•11 жніўня (чц) – успамін св. Клары, панны. У гэты дзень свой
Дзень Нараджэння адзначае а. Аляксандр – пробашч нашай
парафіі. Запрашаем на св. Імшу а 18.30, падчас якой будзем
дзякаваць Богу і маліцца аб патрэбныя ласкі для пробашча.
• З 14 па 21 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам
для дзяцей ад дашкольнікаў па 11 кл. Запісвацца можна кожны
дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі да 14 жніўня
(ўключна). Перад алтаром да заўтрашняга дня (уключна) будзе
знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні,
каб падтрымаць рэалізацыю акцыі “Канікулы з Богам” для дзяцей
з нашай парафіі. Усіх дзяцей запрашаем у наступную нядзелю 14
жніўня на св. Імшу а 11.30, падчас якой урачыста распачнём
“Канікулы з Богам” у нашай парафіі.
•Вялікі дзякуй усім, хто падзяліўся дарам ад шчырага сэрца і
злажыў свае ахвяраванні на лячэнне хворай дзяўчынкі Рыты
Юшкевіч. Нашы парафіяне сабралі 2 717,70 бел. руб. + ахвяры ў
валюце. Сям’я Рыты Юшкевіч выказвае сваю ўдзячнасць
пробашчу парафіі і ўсім парафіянам за такі шчодры дар для іх
дачкі. “Мы не ведаем Вас, але Бог ведае кожнага” – напісалі яны
ў сваім падзячным звароце. Яны моляцца за ўсіх ахвярадаўцаў.
•“Тэалагічны каледж імя св. Казіміра” у Гродне аб’яўляе набор
навучэнцаў на 2022/23 навучальны год. Уся інфармацыя для
абітурыентаў і аб патрэбных дакументах змешчана на плакаце на
дошцы аб’яваў. Дакументы прымаюцца да 19 жніўня. Форма
навучання завочная.
•Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць святыню. На гэтым тыдні найлепш прыносіць кветкі перад
вячэрняй св. Імшой у чацвер.
•Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
•У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і
складковыя.
•З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі таксама можна
азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
•Вялікі дзякуй усім за Вашы ахвяраванні! Жадаем усім Вам
благаслаўлёнага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews