ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 07.08.2022
Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва аб цвярозасці ў нашай краіне.
Таксама сёння выходзячы з касцёла, пасля кожнай св. Імшы, можна будзе скласці свае ахвяраванні на патрэбы арганізацыі і правядзення Канікул з Богам. За Вашыя ахвяры шчыра дзякуем.
З літургічнага календара:
08 жніўня (панядзелак) – успамін св. Дамініка, святара.
09 жніўня (аўторак) – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), апякункі Еўропы.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
10 жніўня (серада) – свята св. Лаўрэнція (św. Wawrzyńca), дыякана і мучаніка.
11 жніўня (чацвер) – успамін св. Клары, панны.
13 жніўня (субота) — у нашай парафіі — Дзень Фацімскі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.
Іншыя аб’явы:
- Пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісываем
дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 14 па 21 жніўня бягучага года.
Запісываем толькі да 14 жніўня!!! Пасля гэтага дня не будзем запісываць дзяцей і моладзь на Канікулы з Богам.
Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб
дапамаглі падчас Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.
- На працягу двух месяцаў, пры алтары Св. Крыжа
знаходзіцца кошык у які можна будзе скласці школьныя рэчы-прылады (напрыклад: сшыткі, алоўкі…) для патрабуючых дзяцей.
- Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым
тыдні кветкі ў наш касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.