ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 31.07.2022
З літургічнага календара:
02 жніўня (аўторак) - успамін НПМ Анёльскай.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
04 жніўня (чацвер) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара, апекуна ўсіх святароў.
- першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз.
набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
05 жніўня (пятніца) – успамін НПМ Кангрэгацкай (Студэнцкай).
- першая пятніца месяца. Споведзь, як у кожную першую
пятніцу месяца: з ранку ад 9.15, увечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
06 жніўня (субота) – свята Перамянення Пана.
- першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары
набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
07 жніўня (нядзеля) – першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва аб цвярозасці ў нашай краіне.
Іншыя аб’явы:
- На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя
паведамленні.
- Пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісываем
дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 14 па 21 жніўня бягучага года.
Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб
дапамаглі падчас Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.
У наступную нядзелю выходзячы з касцёла, пасля кожнай св.
Імшы, можна будзе скласці свае ахвяраванні на патрэбы арганізацыі і правядзення Канікул з Богам. За Вашыя ахвяры шчыра дзякуем.
- Пры алтары св. Крыжа знаходзіцца кошык, у які можна будзе
складваць школьныя прылады, якія потым будуць перададзеныя шматдзетным сем’ям нашай парафіі.
- Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым
тыдні кветкі ў наш касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.