Душпастырскія аб’явы Шчучын 24.07.2022

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2022/ — 24.07.2022

З літургічнага календара:

 

25 ліпеня (панядзелак) – свята св. Якуба, апостала.

Таксама ў нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў адбудзецца набажэнста за вучняў і настаўнікаў праз пасрэдніцтва св. Юзафа Каласанса. Шчыра запрашаем!

 

26 ліпеня (аўторак) – успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі. Таксама дзень малітвы за бацькоў, дзядуляў, бабуляў і людзей у старэйшым узросце.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

28 ліпеня (чацвер) – а 19.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі бр. Віктара. У гэты дзень бр. Віктар адзначае Дзень імянінаў, таму будзем прасіць Бога аб патрэбныя для яго ласкі ў штодзённым жыцці, асабліва ў манаскім жыцці.

 

29 ліпеня (пятніца) – успамін св. Марты, Марыі і Лазара.

 

31 ліпеня (нядзеля) - у Барташах а 14.00 адпустовая св. Імша ў гонар св. Ганны. Усіх жадаючых запрашаем да ўдзелу ў гэтай св. Імшы.

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя

паведамленні.

 

  • Нагадваем, што цяпер, пасля св. Імшы, у сувязі з успамінам св.

Крыштафа, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.

 

  • Пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісываем

дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 14 па 21 жніўня бягучага года.

Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб

дапамаглі падчас Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.

 

  • Пры алтары св. Крыжа знаходзіцца кошык, у які можна будзе

складваць школьныя прылады, якія потым будуць перададзеныя шматдзетным сем’ям нашай парафіі.

 

  • Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым

тыдні кветкі ў наш касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.

 

  • Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews