Душпастырскія аб’явы Шчучын 17.07.2022

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2022/ — 17.07.2022

З літургічнага календара:

19 ліпеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

22 ліпеня (пятніца) — свята св. Марыі Магдалены.

 

23 ліпеня (субота) — свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.

 

24 ліпеня (нядзеля) – успамінаем св. Крыштафа. Пасля кожнай св. Імшы, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.

Ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісываем

дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 14 па 21 жніўня бягучага года.

Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.

Сёння выходзячы з касцёла, пасля кожнай св. Імшы, можна будзе скласці свае ахвяраванні на патрэбы арганізацыі і правядзення Канікул з Богам. За Вашыя ахвяры шчыра дзякуем.

 

  • Таксама ад сённяшняга дня пры алтары св. Крыжа будзе

знаходзіцца кошык, у які можна будзе складваць школьныя прылады, якія потым будуць перададзеныя шматдзетным сем’ям нашай парафіі.

 

  • На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя

паведамленні.

 

  • Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым тыдні

кветкі ў наш касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.

 

  • Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews