Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.07.2022

ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Шчучын, 10-07-2022)
1. 11 ліпеня (панядзелак) – успамін св. Бэнэдыкта, абата і апекуна Еўропы.
2. 12 ліпеня (аўторак) – а 10 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў
у чыстцы церпячых.
3. 13 ліпеня (серада) – у нашай парафіі – Дзень Фацімскі.
     a. пасля св. Імшы а 10 гадз. адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
да 12.30. Пасля абеда адарацыя распачнецца ад 17 гадз.
      b. у 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз
пасрэдніцтва МБ Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19 гадз. –
фацімскае набажэнства.
4. 15 ліпеня (пятніца) – успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і Доктара
Касцёла.
      a. у Ордэне Піяраў у гэты дзень літургічны ўспамін св. Пампілія
Марыі Піроцці, піяра і святара.
      b. таксама ў гэты дзень а 10 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі
нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі.
5. 16 ліпеня (субота) –
      a. успамін НПМ з Гары Кармэль.
      b. чарговая гадавіна мучаніцкай смерці бл. Мар’янны Бернацкай.
6. Ад наступнай нядзелі (17.07.) пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія
дні запісваем дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з
Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 14 па 21 жніўня бягучага года.
Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас
Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.
7. Таксама ад наступнай нядзелі (17.07.) пры алтары св. Крыжа будзе
знаходзіцца кошык, у які можна будзе складваць школьныя прылады
(сшыткі, ручкі, лінейкі, алоўкі…), якія потым будуць перададзеныя
шматдзетным сем’ям нашай парафіі.
8. Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі гэтым тыдні кветкі ў
касцел. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна
было ўдэкараваць касцел на нядзелю.
9. Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews