ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Шчучын, 03-07-2022)
- Сёння – 3 ліпеня (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадзіне – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадзіне – змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя: За нашу парафію і за нашыя сем’і.
- 05 ліпеня (аўторак) – а 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
- 07 ліпеня (чацвер) – першы чацвер месяца. Падчас св. Імшы а 19.00 гадзіне будзем маліцца аб новыя святарскія і манаскія пакліканні.
- 09 ліпеня (субота) – Урачыстасць Маці Божай Тракельскай.
- Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.