Душпастырскія аб’явы Лiда 03.07.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ХІV Звычайная Нядзеля /В/

03.07.2022г.

  • Сёння 3 ліпеня Першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц ліпень: Будзе малітва ў інтэнцыі сем’яў нашай парафіі, каб у іх была заўсёды любоў, згода і павага.

 

  • 6 ліпеня (ср) – Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца а 18.30.

 

  • 9-10 ліпеня (сб-ндз) – Дыяцэзіяльнае свята Адведзінаў НПМ у Тракелях.  9 ліпеня (сб) наша парафія пойдзе ў пілігрымку ў Тракелі. Збіраемся каля місійнага крыжа і а 13.00 распачнем пілігрымку ў Тракелі. Абавязкова ўзяць з сабой кепку ці хустку на галаву, ваду, штосьці перакусіць, камфортны абутак (сандалі, красоўкі, не новы абутак) і падумайце, як і з кім будзеце вяртацца ў Ліду. План урачыстасці ў Тракелях размешчаны на дошцы аб’яваў, або яго таксама можна знайсці на дыяцэзіяльнай інтэрнэт-старонцы: www.grodnensis.by

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і новы нумар часопіса Ave Maria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews