ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XIІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Шчучын, 26-06-2022)
На св. Імшы а 10.00 гадз. прачытаць перадшлюбныя паведамленні.
- 27 чэрвеня (панядзелак) – Успамін НПМ Нястомнай Дапамогі.
- 28 чэрвеня (аўторак) – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка.
- У гэты дзень а 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
- 29 чэрвеня (серада) – Урачыстасць Святых Апосталоў Пятра і Паўла. У гэты дзень ахвяры, якія будзем збіраць на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
- Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень а 10.00 і 19.00 гадзіне.
- Нагадваем, што гэта урачыстасць з’яўляецца абавязковай, а гэта значыць, належы дома устрымацца ад неабавязковай працы і удзельнічаць у св. Імшы.
- 30 чэрвеня (чацвер) – заканчэнне чэрвенскага набажэнства.
- 01 ліпеня (пятніца) – першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
- 02 ліпеня (субота) –
a)Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай.
б)Свята св. Тамаша, апостала.
с)Першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
7. 03 ліпеня (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадзіне – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадзіне – змена ружанцовых таямніцаў.
8. Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.