Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХІІІ Звычайная Нядзеля /С/
26.06.2022 г.
- Сёння 26 чэрвеня ў Гродзенскую Дыяцэзію здзейсніць свой першы афіцыйны візіт Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У рамах свайго візіту Апостальскі нунцый узначаліць св. Імшу а 12.00 у катэдральнай базыліцы ў Гродне і прамовіць гамілію. Пастыр нашай Дыяцэзіі ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, заахвочвае духавенства і вернікаў да ўдзелу ў гэтай св. Імшы (асабліва гродзенцаў і тых, хто знаходзіцца бліжэй да Гродна).
- 27 чэрвеня (пн) – Успамін НПМ Нястомнай Дапамогі. Таму, набажэнства да МБ Нястомнай Дапамогі (замест серады) адбудзецца ў панядзелак перад вячэрняй св. Імшой.
- 28 чэрвеня (ат) – Успамін св. Ірынея, біскупа і мучаніка.
- 29 чэрвеня (ср) – Урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле а 9.00 і а 18.30. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў гэты дзень, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
- 30 ліпеня (чц) – Заканчэнне чэрвеньскага набажэнства.
- 1 ліпеня (пт)– Першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі.
- 2 ліпеня (сб) – Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай і першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9.00.
- 3 ліпеня – Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц ліпень: Будзе малітва ў інтэнцыі сем’яў нашай парафіі, каб у іх была заўсёды любоў, згода і павага.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і новы нумар часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Жадаем усім Вам шчаслівага новага тыдня!