ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 19.06.2022
З літургічнага календара:
21 чэрвеня (аўторак) – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
23 чэрвеня (чацвер) — ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.
У гэты дзень а. Ян адзначае Дзень імянінаў, таму будзем прасіць Бога аб патрэбныя для яго ласкі ў штодзённым жыцці, асабліва ў святарскім служэнні і манаскім жыцці.
У чацвер, у сувязі з заканчэннем Актавы Божага Цела, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне кветак і зёлаў (зелле), а таксама благаслаўленне дзяцей.
24 чэрвеня (пятніца) — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У нашай парафіі другі пасля св. Тэрэзы Авільскай адпуст. У гэты дзень у нашай парафіі трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы а 10.00 гадз. і галоўная св. Імша а 19.00 гадз., на якую ўсіх шчыра запрашаем. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца адпустовая працэсія.
Пятнічная ўрачыстасць – гэта таксама Сусветны дзень малітвы аб святасць святароў.
У сувязі з тым, што ў пятніцу ўрачыстасць, то няма посту.
25 чэрвеня (субота) — Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.
Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!
– успамін Беззаганага Сэрца НПМ.
Іншыя аб’явы:
- Запрашаем на чэрвенскае набажэнства, якое ў нашым касцёле
праходзіць ў буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў
15.30
- У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар
газеты Слова жыцця.