Душпастырскія аб’явы Лiда 19.06.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ХІІ Звычайную Нядзелю /С/

19.06.2022 г.

 

  • Сёння Дзень медыцынскіх работнікаў. Таму, памятайма пра малітву ў інтэнцыі ўсіх медыкаў.

 

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30.

 

  • 21 чэрвеня (ат) Успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.

 

  • 22 чэрвеня (ср) – 81-я гадавіна распачацця ВАВ. Звон а 12.00 гадз. у нашай парафіі нагадае пра тую жудасную вайну. Няхай кожны з нас а 12.00 памоліцца малітвай “Анёл Панскі” (там дзе будзе ў гэты момант) у інтэнцыі ўсіх загінулых і каб гэты жах ніколі больш не паўтарыўся ў нашай Бацькаўшчыне. Таксама ў сваіх малітвах памятайма пра Украіну.

 

  • 23 чэрвеня (чц) Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля і заканчэнне актавы ўрачыстасці Божага Цела. Напрыканцы кожнай св. Імшы будзе благаслаўленне кветкаў і зёлкаў, а пасля св. Імшы адбудзецца благаслаўленне дзяцей.

 

  • 24 чэрвеня (пт)Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У гэты дзень за прачытанне ці спеў Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка). Таксама гэта дзень малітвы аб святасці святароў. У сувязі з урачыстасцю ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пост ад мясных страваў.

 

  • 25 чэрвеня (сб) Успамін Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

  • Вялікі дзякуй ўсім, хто прычыніўся да годнага перажывання ўрачыстасці Божага Цела! Парафіянам, якія падрыхтавалі прыгожыя алтары, міністрантам, дзяўчынкам, якія сыпалі кветкі і ўсім, хто ўдзельнічаў ва Эўхарыстычнай працэсіі. Дзякуй Вам за сведчанне вашай веры.

 

  • Ёсць газета „Слова Жыцця” і новы нумар часопіса Ave Maria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім Вам шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews