Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы /С/
12.06.2022 г.
- Сёння 12 чэрвеня (ндз) – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
- 13 чэрвеня (пн) – Успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.
- 16 чэрвеня (чц) – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса (Божае Цела). Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і а 18.00. Парафія атрымала дазвол на працэсію, якая з’яўляецца масавым мерапрыемствам. Таму вялікая просьба да парафіян, каб падрыхтаваць алтары на традыцыйных месцах дзе будзе праходзіць Эўхарыстычная працэсія. Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзем спяваць падчас працэсіі, ідучы ад алтара пры прыдарожным крыжы вяртаючыся да касцёла. Таму, перад вячэрняй св. Імшой не будзе выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту і Літаніі.
- 17 чэрвеня (пт) – Успамін св. Альберта Хмялёўскага, законніка.
- 19 чэрвеня, у наступную нядзелю Дзень медыцынскага работніка. Будзем маліцца ў інтэнцыі мед. службы. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Жадаем усім благаслаўлёнага новага тыдня!