Душпастырскія аб’явы Шчучын 12.06.2022

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ

НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

/Год С – 2022/ — 12.06.2022

З літургічнага календара:

 

13 чэрвеня (панядзелак) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. На св. Імшы а 10.00 гадз. молімся аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Адарацыя да 12.30. Пасля абеда адарацыя ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

Таксама ў гэты дзень успамінаем св. Антонія Падуанскага (z Padwy), святара і доктара Касцёла.

 

14 чэрвеня (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

16 чэрвеня (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – Божэ Цяло. Гэтае свята з’яўляецца абавязковым. У гэты дзень дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень зранку а 10.00 гадз. і ўвечары галоўная ўрачыстая св. Імша а 18.00 гадз. Пасля вячэрняй св. Імшы працэсія вуліцамі горада. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў вячэрняй св. Імшы і працэсіі. Таксама просьба, каб, як мінулыя гады, падрыхтаваць алтары па вул. Леніна і Горкага.

 

17 чэрвеня (пятніца) – успамін св. Альберта Хмялёўскага w. Alberta Chmielowskiego), законніка.

 

19 чэрвеня (нядзеля) - у нашай краіне будзем маліцца за медыкаў, асаблівым чынам за медыкаў нашай парафіі. Ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле

праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30

 

У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews