Душпастырскія аб’явы Шчучын 05.06.2022

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА

/Год С — 2022/ — 05.06.2022

 

Сённяшняй урачыстасцю, Спаслання Духа Святога, заканчваецца велікодны перыяд.

Сёння за прачытанне гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст.

Таксама — I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз.

выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.

У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень Таты. Молімся за жывых і памерлых татаў.

 

 

 

 

З літургічнага календара:

 

06 чэрвеня (панядзелак) — свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла, а таксама другі дзень свята Спаслання Духа Святога.

 

07 чэрвеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

08 чэрвеня (серада) – успамін св. Ядвігі Каралевы w. Jadwigi Królowej).

 

09 чэрвеня (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святараwięto Jezusa Chrystusa Najwyższego i Wiecznego Kapłana).

 

11 чэрвеня (субота) – успамін св. Барнабы, апостала.

 

12 чэрвеня (нядзеля) –  Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле

будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30

 

У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews