Душпастырскія аб’явы Лiда 05.06.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

Урачыстасць Спаслання Духа Святога /С/

05.06.2022 г.

 

  • Сёння 05 чэрвеня (ндз) – Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца), у народзе — Сёмуха. За прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Рымскага). Сёння заканчваецца велікодны перыяд. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, завяршаецца перыяд велікоднай споведзі і Св. Камуніі. У Гродзенскай дыяцэзіі сёння адзначаецца Дзень Бáцькі. Памятайма аб малітве за жывых і памерлых татаў. Таксама, сёння Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення абудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: Малітва ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы.

 

  • Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30.

 

  • 6 чэрвеня (пн)свята НПМ-Маці Касцёла. Другі дзень зялёных святкаў. Св. Імша будзе а 18.30.

 

  • 8 чэрвеня (ср)Успамін св. Ядвігі Каралевы.

 

  • 9 чэрвеня (чц) Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

 

  • 11 чэрвеня (сб)Успамін св. Барнабы, Апостала.

 

  • У наступную нядзелю 12 чэрвеня Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

 

  • Ёсць яшчэ апошні нумар газеты „Слова Жыцця” і часопісаAve Maria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі можна складваць свае ахвяраванні на рамонт муру вакол касцёла. Вялікі дзякуй тым, хто ўжо склаў свае ахвяраванні. Божа аддзяч ўсім!

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім шчаслівага і сонечнага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews