ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА VII ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 29.05.2022
Сёння на св. Імшы ў 11.00 заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года для дзяцей і моладзі ад 1 да 11 класа. Падчас св. Імшы будзем дзякаваць Богу за мінулы навучальны год і адначасова будзем прасіць аб бяспечныя летнія канікулы і дары Духа Святога для тых, хто здае эгзамены і піша тэсты.
З літургічнага календара:
31 мая (аўторак) — свята Адведзінаў НПМ (Nawiedzenia NMP). Заканчэнне маёвага набажэнства. Акрамя гэтага 31 мая ў Ордэне Айцоў Піяраў моляцца аб новыя манаскія пакліканні да суполнасцяў Каласансаўскай сям’і.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
01 чэрвеня (серада) — ўспамін св. Юстына, мучаніка і першы дзень чэрвенскага (чэрвцовага) набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30.
Таксама ў гэты дзень адзначаецца Сусветны Дзень Дзіцяці. Будзем маліцца, каб дзеці ўзрасталі ў мудрасці і пабожнасці.
02 чэрвеня (чацвер) – першы чацвер месяца. Падчас чэрвенскага набажэнства адбудзецца набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
03 чэрвеня (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь з раніцы ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў Набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.
04 чэрвеня (субота) — успамін св. Баніфацага, біскупа і мучаніка.
Таксама ў гэты дзень прыпадае першая субота месяца. Пасля св. Імшаў Набажэнства да Беззаганага Сэрца НПМ.
05 чэрвеня (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ў гэты дзень гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст. У бліжэйшую нядзелю заканчэнне велікоднага перыяду і велікоднай споведзі. Таму, хто яшчэ не быў у велікоднай споведзі, заахвочваем, каб на гэтым тыдні прыступіў.
- I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне
Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.
У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень Таты. Молімся за жывых і памерлых татаў.
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле
будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30
У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.