Душпастырскія аб’явы Лiда 29.05.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

VII Велікодную Нядзелю /С/

29.05.2022 г.

  • 31 мая (ат) Свята Адведзінаў НПМ. Заканчэнне маёвага набажэнства.

 

  • 1 чэрвеня (ср) Успамін св. Юстына, мучаніка. Распачнем чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, якое ў нашым касцёле будзе кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Будзем маліцца за ўсіх дзяцей, аб здароўі, мудрасці, бяспечных канікулах і аб добрым рэлігійным выхаванні. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца а 18.30.

 

  • 2 чэрвеня (чц) – Гэта першы чацвер месяца, калі асабліва молімся аб пакліканнях да святарства, манаскага і місійнага жыцця. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30.

 

  • 3 чэрвеня (пт) Успамін св. Кáраля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары.

 

  • 4 чэрвеня (сб) Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. Гэта першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Малітва ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай будзе падчас чэрвеньскага набажэнства. Пасля вячэрняй св. Імшы моладзь нашай парафіі запрашае на адарацыю-чуванне ў вігілію Урачыстасці Спаслання Духа Святога.

 

  • 5 чэрвеня (ндз) — Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца), у народзе — Сёмуха. За прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за цябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Рымскага). У наступную нядзелю закончваецца велікодны перыяд. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, завяршаецца перыяд велікоднай споведзі і Св. Камуніі. У наступную нядзелю ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень Бáцькі. Памятайма аб малітве за жывых і памерлых тáтаў. Таксама, гэта Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: Будзе малітва ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і часопісаAve Maria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім сонечнага і шчаслівага новага тыдня!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews