Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
VI Велікодную Нядзелю /С/
22.05.2022 г.
- Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы дома ў сваіх сем’ях.
- Сёння а 11.30 і а 14.30 у нашым касцёле адбудзецца урачыстасць Першай Св. Камуніі, да якой прыступяць 88 дзяцей. Памятайма пра першакамунійных дзяцей у сваіх малітвах.
- Сённяшнія ахвяраванні з тацы будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- 23 мая (пн) — 31-я гадавіна біскупскага пасвячэння Пастыра нашай Дыяцэзіі ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Таму, асабліва памятайма ў сваіх малітвах у інтэнцыі ксяндза біскупа і аб яго плённым апостальскім служэнні ў нашай дыяцэзіі.
- З 23 па 25 мая – Дні малітваў аб Божым благаслаўленні ў палявых працах і аб ураджаі.
- З 23 па 28 мая для першакамунійных дзяцей будзе Белы тыдзень. Дзеці будуць прыходзіць кожны дзень на св. Імшу а 9.00 (прыходзіць 2-я змена ў школе) і а 18.30 (прыходзіць 1-я змена ў школе).
- 24 мая (ат) – Успамін НПМ Успамогі Хрысціянаў.
- 25 мая (ср) – Каласáнсаўскі дзень. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас ранішняй і вячэрняй св. Імшаў у гонар святога апекуна, будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў на прыканцы вучэбнага і катэхетычнага году.
- 26 мая (чц) – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана. У нашым касцёле св. Імшы а 9.00 і а 18.30. У гэты дзень кожны католік абавязаны ўстрымацца ад фізічнай працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы.
- 27 мая (пт) – Распачнем Першы дзень навэнны перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога. На працягу 9-ці дзён, напрыканцы маёвага набажэнства будзем маліцца навэннай да Духа Святога.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі можна складваць свае ахвяраванні на рамонт муру вакол касцёла.
- Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Жадаем усім дабрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!