Душпастырскія аб’явы Лiда 15.05.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

V Велікодную Нядзелю /С/

15.05.2022 г.

 

  • Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы дома ў сваіх сем’ях.

 

  • Сёння пасля св. Імшы а 11.30 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў наступную нядзелю 22 мая ў нашай парафіі прыступяць да Першай Святой Камуніі. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.

 

  • 16 мая (пн) успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка. 

 

  • 21 мая (сб) успамін св. Яна Непамýка, святара і мучаніка. 

 

  • У наступную нядзелю 22 мая а 11.30 і а 14.30 у нашым касцёле адбудзецца урачыстасць Першай Св. Камуніі, да якой прыступяць 90 дзяцей. Вялікая просьба да парафіянаў якія звычайна ходзяць на св. Імшу на 11.30, каб у наступную нядзелю прыйсці на св. Імшу а іншай гадзіне. Памятайма таксама пра першакамунійных дзяцей у сваіх малітвах.

Ахвяраванні з тацы ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі можна складваць свае ахвяраванні на рамонт муру вакол касцёла.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім плённага новага тыдня!

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews