Нарадзіўся ў Іспаніі, у мясцовасці Перальта-дэ-ла-Саль, у Каралеўстве Арагон. Распачаў навучанне ў калегіі ў Эстадзіла, пасля вывучаў права і філасофію ва ўніверсітэце ў Лерыда. Працягваў навучанне ў Валенсіі і Алькала-дэ-Генарэс. У гэты час ён распазнаў у сабе Божы заклік да святарства. І адказаў “так”. У 1583 г. атрымаў святарскія пасвячэнні і распачаў душпастырскую працу. Спачатку — у якасці сакратара пры біскупе Каспары дэ ла Фігуэра, потым — як канонік Капітулы ва Ургелі, пробашч і эканом біскупа Андрэя Капілла. Дыяцэзіяльнае святарства, аднак, не адпавядала яго спадзяванням. Інтуітыўна ён шукаў далей. Пасля абароны доктарскай дысертацыі ў галіне тэалогіі ў 1592 г. Юзаф Каласанс накіраваўся ў Рым. Яго мэтай было атрыманне касцёльнага бэнефіцыя. Аднак здарылася нешта, чаго ён зусім не спадзяваўся… У Вечным Горадзе Юзаф Каласанс кардынальна змяняе свае планы. Прычынай былі асабістыя, унутраныя перажыванні, прычынаю якіх былі чуласць сэрца і адкрыццё на натхненне Духа Святога. Вандруючы па бедным гарадскім раёне за Тыбрам, Юзаф сутыкнуўся з сумным лёсам дзяцей, якія не мелі магчымасці вучыцца і лічыліся адкідамі грамадства. Іх непісьменнасць абумоўлівала іх далейшы лёс, пазбаўлены перспектываў: яны былі асуджаны на падатлівасць злу, на няспынныя пошукі працы, на жыццё, зведзенае да самых нізкіх паслугаў. Юзаф Каласанс вырашыў, што не вернецца ў Іспанію, а займецца гэтымі дзецьмі. Такім чынам, у 1597 г., у сакрыстыі касцёла св. Дароты за Тыбрам адбылася падзея, значэнне якой тады яшчэ ніхто не ацаніў. У такіх сціплых абставінах узнікла першая ў Еўропе бясплатная пачатковая школа, адчыненая для ўсіх, нават самых бедных, школа без усялякіх абмежаванняў, даступная для дзяцей розных веравызнанняў, нацыянальнасцяў і культур. Гэта была сапраўдная грамадская рэвалюцыя! Каласанс распазнае сваё чарговае пакліканне, на гэты раз — настаўніка і выхавацеля. Рашэнне было прынята, і ў гэтым быў сэнс яго жыцця: выхаванне і навучанне. Сваім блізкім на радзіме Юзаф Каласанс піша з унутраным спакоем: “Тут, у Рыме, я знайшоў найлепшы спосаб служэння Богу і людзям. І нішто на свеце не прымусіць мяне адмовіцца ад гэтага…”. І ён не адмовіўся, хоць першыя гады былі незвычайна цяжкімі. Вялікая зацікаўленасць школай, вялікая колькасць дзяцей, мясцовыя клопаты, недахоп фінансавых сродкаў — і ён, у адной асобе і настаўнік, і сакратар, і стораж, які гадзінамі прыбіраў у класах, габляваў пёры, каб яны былі гатовыя на наступны дзень. Неўзабаве яго ведалі ўжо ва ўсім Рыме, і не толькі таму, што навіны хутка разыходзяцца. Каб здабыць сродкі на ўтрыманне бясплатнай школы, ён вымушаны быў… прасіць міласціну. Ён не саромеецца гэтага ў імя любові да дзяцей. Сведчанне схіляе да наследавання… Далучаюцца іншыя людзі — маладыя і старэйшыя, арыстакраты і плебеі — усе яны разам ствараюць супольнасць. Разам жывуць і працуюць, разам збіраюць ахвяраванні, разам адводзяць дзяцей дадому. Сапраўдная супольнасць шаленцаў, бо як жа інакш можна назваць людзей, якія жывуць сённяшнім днём, ядуць тады, калі нехта ўкіне дробны грош у скарбонку, і галадаюць, калі не знойдзецца шчодрых? Тыя людзі, якія далучыліся да Юзафа Каласанса, мелі добрае сэрца. Гэта было галоўнае! Яны вырашаюць, што так будзе заўсёды. Юзаф Каласанс распазнае ў сабе чарговае — трэцяе — пакліканне: пакліканне законніка! Узнікае законная супольнасць. Яны прымаюць назву: Ордэн Пабожных Школаў.
Цяпер перад заснавальнікам піяраў — некалькі дзесяткаў гадоў інтэнсіўнай працы… Справа школаў развіваецца хутка і дынамічна — каралі шматлікіх грамадстваў, князі і мясцовыя рады звяртаюцца да Юзафа Каласанса з просьбай прыслаць для працы братоў-законнікаў. Школы ствараюцца ўжо не толькі ў Італіі ці Каралеўстве Неапаль, але таксама на Сіцыліі, Маравіі, у Польшчы, Іспаніі, у Германіі. Апошнія гады жыцця Юзафа Каласанса былі сумнымі. Апостальская візітацыя (у выніку нявысветленых да канца абставінаў) прывяла да скасавання ордэна. Юзаф Каласанс памірае, але братам пакідае надзею: “Верце: калі гэта — Божая справа, то напэўна ордэн адрадзіцца ізноў”. Памёр Юзаф Каласанс ноччу з 24 на 25 жніўня 1648 г. Праз 8 гадоў ордэн расцвітае нанава — зерне, якое памерла, прынесла багаты плён. У сто разоў большы… У 1748 г. Юзаф Каласанс быў бэатыфікаваны, яшчэ праз нейкі час — кананізаваны. 1948 г. — гэта чарговае сведчанне Касцёла аб адданасці і святасці жыцця Юзафа Каласанса: Папа Пій XII абвяшчае яго “апекуном хрысціянскіх агульнаадукацыйных школаў ва ўсім свеце”. Геніяльнасць св. Юзафа Каласанса… …цяжка сёння пераацаніць. У чым заключаецца яго выключнасць? Заснаванне першай у Еўропе бясплатнай пачатковай школы, а пасля — ордэна піяраў, які павінен быў кіраваць гэтымі школамі, было падзеяй, пазітыўныя вынікі якой сёння цяжка пераацаніць. Пэўна адно: тое, што Юзаф Каласанс зрабіў у гады пасля Трыдэнцкага Сабора, было геніяльным.
Касцёл, праз яго пасрэдніцтва, зрабіў прарыў — выйшаў па-за прастору, акрэсленую хорамі, амбонай і канфесіяналам (заданні важныя, але не дастатковыя). У тыя часы і Касцёлу і грамадству вельмі неабходны былі ўстановы, даступныя для ўсіх грамадзян і здольныя пакінуць у іх розуме і сэрцы непазбыўны хрысціянскі знак. Такой установай стала абавязковая школа, бясплатная, агульнадаступная. Гісторыя паказала, што Юзаф Каласанс меў рацыю… Яго розум забягаў наперад на цэлыя дзесяцігоддзі ў будучыню і апярэджваў найбольш светлыя розумы той эпохі. Толькі той, хто бачыць больш, можа такімі простымі словамі апісаць сэнс адукацыі і асветы: “Калі з самага малога ўзросту выхоўваць дзяцей у пабожнасці і навуцы, можна спадзявацца шчаслівага ходу ўсяго іх жыцця…”. Ці трэба нешта дадаваць? Калі неабходна было бараніць ідэю навучання рымскай галечы, Юзаф Каласанс піша своеасаблівы кант (урачысты гімн) у гонар выхавання: “Апостальства выхавання — гэта справа найбольш годная, найбольш высакародная, найбольш заслужаная, найбольш дабрачынная, найбольш карысная, найбольш неабходная, найбольш натуральная, найбольш рацыянальная, якая заслугоўвае найглыбейшай удзячнасці, найбольш прыемная і найбольш слаўная”. Дакладная запіска да кардынала М. Тонці сапраўды аказалася эфектыўнай… Апякун вучняў і настаўнікаў Святы Юзаф Каласанс, адкрываючы чарговыя свае пакліканні — ад святарскага, праз школьна-выхаваўчае, ажно да манаскага, — на кожнае з іх адказваў “так”. Касцёл, праз акт зацвярджэння апошняга ордэна, якім з’яўляюцца піяры, належным чынам ацаніў настаўніцкае і выхаваўчае пакліканне.
Кананізуючы заснавальніка піяраў, Касцёл зрабіў крок наперад. У 1948 г., у 300-годдзе яго смерці, Папа Пій XII абвясціў Юзафа Каласанса “апекуном перад Богам усіх хрысціянскіх агульнаадукацыйных школаў ва ўсім свеце”. Таму яго таксама лічаць айцом-апекуном усіх вучняў дзіцячых садкоў, пачатковых і іншых школаў. Тры гады таму Іспанскі саюз настаўнікаў абвясціў св. Юзафа Каласанса апекуном іспанскіх настаўнікаў. Тое самае адбылося і ў Аргентыне, якая згодна юрыдычнаму пастанаўленню № 13663 абвясціла яго таксама апекуном сярэдніх школаў.
Акрамя гэтага імя св. Юзафа Каласанса носяць:
• Тэалагічны інстытут навуковых даследаванняў (у Саламанцы);
• Педагагічны факультэт універсітэта ў Саламанцы;
• Інстытут выхаваўчых навук у Мадрыдзе (ICCE);
• а таксама незлічоная колькасць калегіумаў і школаў у Іспаніі, Італіі, Калумбіі і многіх іншых краінах свету.
Яго школа Святы Юзаф Каласанс заснаваў першую пачатковую агульнаадукацыйную школу. Для таго, каб працягваць справу, ён збіраў кола супрацоўнікаў-настаўнікаў. Каб у поўні зразумець яго крок, неабходна зразумець, што настаўніцкая праца ў тыя часы была адной з другарадных і не цанілася належным чынам. Таму змена існуючай да таго часу трыдэнцкай канцэпцыі святарства, якая выяўлялася ў прысвячэнні цэлага ордэна не літургічным цэлебрацыям, спавяданню і прапаведніцтву, нават не дарослым, але навучанню дзяцей і моладзі, патрабавала сапраўднай мужнасці. З усёю свядомасцю ён казаў пра гэта: “Даручаю вам з усім запалам клапаціцца пра справу школаў, якая з’яўляецца нашай місіяй. У гэтым заключана большая заслуга, чым у клопаце пра дарослых людзей. Бо існуе шмат ордэнаў, якія ім дапамагаюць, а ў вучняў ёсць толькі наш ордэн. Айцы езуіты не маюць дазволу свайго Інстытута, каб прымаць наймалодшых і ўбогіх асобаў, якіх у свеце найбольш. Калі ім было прызначана стаць ордэнам для карысці, агульна кажучы, гарадоў і паважаных асобаў, то чаму ж нам, Убогім Маці Божай, не быць прызначанымі існаваць для гарадоў і асобаў пераважна малых і ўбогіх, якія больш за іншых патрабуюць дапамогі”. Якімі былі асноўныя прынцыпы ідэі заснавальніка піяраў? Найвялікшым адкрыццём Юзафа Каласанса было сцвярджэнне аб тым, што школа павінна быць абавязковай і бясплатнай для ўсіх дзяцей. Чарговае яго сцвярджэнне: навучанне ў школе павінна распачынацца з малых гадоў. Гэта проста неверагодна, але ўжо ў тыя часы Юзаф Каласанс казаў пра індывідуальнае навучанне ўнутры вялікай групы, а таксама пра разважлівасць пры перавядзенні ў наступны клас. Ён лічыў, што бацькоў вучняў школа таксама можа падтрымліваць праз пасрэдніцтва іх дзяцей. Вось некаторыя цытаты, якія гэта пацвярджаюць: “Калі ласка, паклапаціцеся пра тое, каб намеснік загадаў вартаўніку не дазваляць хлопцам бязмэтна хадзіць па горадзе, але няхай вяртаюцца да сваіх абавязкаў альбо ў школу. Зразумела, я кажу пра ўбогіх. Бо багатыя не дазволяць, каб іх сыны бадзяліся”. “Прашу заахвоціць айца Джавані Батыста, каб быў пільным і прыстасаваўся да кемлівасці вучняў, не толькі пры вызначэннітэкстаў роднай мовы, але таксама пры выкладанні ўрокаў”. “Новыя вучні павінны здаваць уступны экзамен — у той ступені і згодна з крытэрыямі, якія ім адпавядаюць. Павінны здаваць экзамен прынамсі два разы на год, а найбольш здольныя перайдуць на наступны ўзровень…”.
е Божы заклік да святарства. І адказаў “так”. У 1583 г. атрымаў святарскія пасвячэнні і распачаў душпастырскую працу. Спачатку — у якасці сакратара пры біскупе Каспары дэ ла Фігуэра, потым — як канонік Капітулы ва Ургелі, пробашч і эканом біскупа Андрэя Капілла. Дыяцэзіяльнае святарства, аднак, не адпавядала яго спадзяванням. Інтуітыўна ён шукаў далей. Пасля абароны доктарскай дысертацыі ў галіне тэалогіі ў 1592 г. Юзаф Каласанс накіраваўся ў Рым. Яго мэтай было атрыманне касцёльнага бэнефіцыя. Аднак здарылася нешта, чаго ён зусім не спадзяваўся… У Вечным Горадзе Юзаф Каласанс кардынальна змяняе свае планы. Прычынай былі асабістыя, унутраныя перажыванні, прычынаю якіх былі чуласць сэрца і адкрыццё на натхненне Духа Святога. Вандруючы па бедным гарадскім раёне за Тыбрам, Юзаф сутыкнуўся з сумным лёсам дзяцей, якія не мелі магчымасці вучыцца і лічыліся адкідамі грамадства. Іх непісьменнасць абумоўлівала іх далейшы лёс, пазбаўлены перспектываў: яны былі асуджаны на падатлівасць злу, на няспынныя пошукі працы, на жыццё, зведзенае да самых нізкіх паслугаў. Юзаф Каласанс вырашыў, што не вернецца ў Іспанію, а займецца гэтымі дзецьмі. Такім чынам, у 1597 г., у сакрыстыі касцёла св. Дароты за Тыбрам адбылася падзея, значэнне якой тады яшчэ ніхто не ацаніў. У такіх сціплых абставінах узнікла першая ў Еўропе бясплатная пачатковая школа, адчыненая для ўсіх, нават самых бедных, школа без усялякіх абмежаванняў, даступная для дзяцей розных веравызнанняў, нацыянальнасцяў і культур. Гэта была сапраўдная грамадская рэвалюцыя! Каласанс распазнае сваё чарговае пакліканне, на гэты раз — настаўніка і выхавацеля. Рашэнне было прынята, і ў гэтым быў сэнс яго жыцця: выхаванне і навучанне. Сваім блізкім на радзіме Юзаф Каласанс піша з унутраным спакоем: