17.03.2025

 

szuczin 10

11 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.

На святой Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе маладых людзей, якія былі адпаведна падрыхтаваны праз катэхетычныя заняткі, удзел у літургіі і прыступілі да сакрамэнту пакаяння і паяднання.

Сакрамэнт канфірмацыі прыняў у гэты дзень 31 парафіянін. Яны захацелі адкрыць свае сэрцы на дары Духа, якія становяцца практычнымі здольнасцямі, патрэбнымі для чалавека ў многіх штодзённых сітуацыях, а таксама з’яўляюцца “пастаяннымі схільнасцямі, якія дапамагаюць чалавеку ісці за натхненнямі Духа Святога” (KKK 1830).

На Эўхарыстыі біскуп асаблівым чынам маліўся за хлопцаў і дзяўчат, якія прымалі гэты сакрамэнт, каб дзякуючы сямі дарам Духа яны атрымалі магчымасць усталяваць асабістыя і глыбокія адносіны з Богам Айцом.

У гаміліі прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі кс. Юрый Марціновіч падкрэсліў важнасць веры, каб прыняты сакрамэнт хрысціянскай сталасці мог прыносіць плёны ў жыцці чалавека і рабіць яго з кожным днём усё больш мудрым, пабожным, разумным.

На заканчэнне Імшы маладыя людзі выказалі словы ўдзячнасці ўсім, хто прыклаў старанні, каб падрыхтаваць іх да гэтай падзеі.

szuczin 6

Пробашч парафіі а. Андрэй Агель SP падзякаваў біскупу за ўдзяленне сакрамэнту, а таксама сярод іншых падзякаваў брату Паўлу Пастушыну SP за прысвечаны час і катэхізацыю маладых людзей.

 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Пакінуць адказ