ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА V ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С — 2022/ — 15.05.2022
З літургічнага календара:
16 мая (панядзелак) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
17 мая (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
21 мая (субота) – успамін св. Яна Непамука (św. Jana Niepomucena), святара і мучаніка.
22 мая (нядзеля) – ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.
22-29 мая – у нашай парафіі пройдуць Святыя Місіі, на якія шчыра запрашаем.
Інфармацыю пра Святыя Місіі можна таксама знайсці на дошцы аб’яваў, якая знаходзіцца каля касцёла альбо ў інтэрнэце на старонцы pijary.info
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны
будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.