Душпастырскія аб’явы Лiда 08.05.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ІV Велікодную Нядзелю /С/

08.05.2022 г.

 

  • Сёння Нядзеля Добрага Пастыра. Распачаўся Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай у Касцёле. Таксама сёння молімся за імяніннікаў, якія носяць імя Станіслаў ці Станіслава.

 

  • Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама дома ў сваіх сем’ях.

 

  • 9 мая (пн)Дзень Перамогі над фашызмам. Гэта дзень памяці і малітвы за ахвяры ІІ-й Сусветнай вайны і аб супакоі ва ўсім свеце. У гэты дзень Ордэн піяраў адзначае свята Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі ордэна. 

 

  • 10 мая (ат)Успамін св. Яна Авільскага, доктара Касцёла.

 

  • 14 мая (сб) Свята св. Мацея, апостала. А 18.00 у нашым парафіяльным касцёле распачнецца св. Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання). Сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе вернікаў з нашай парафіі ўдзяліць пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. У гэты дзень маёвае набажэнства адбудзецца перад св. Імшой а 17.30.

 

  • Ёсць апошні нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews