Душпастырскія аб’явы Шчучын 08.05.2022

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С — 2022/ — 08.05.2022

З літургічнага календара:

 

09 мая (панядзелак) – дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакой на зямлі.

 

10 мая (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

11 мая (серада) – вячэрняя св. Імша а 18.00 гадз., падчас якой біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі з нашай парафіі.

У гэты дзень маёвае набажэнства адбудзецца пасля Св. Імшы а 18.00 гадзіне.

 

13 мая (пятніца) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. На св. Імшы а 10.00 гадз. молімся аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Адарацыя да 12.30. Пасля абеда адарацыя ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

14 мая (субота) – свята св. Мацея, апостала.

 

15 мая (нядзеля) – на св. Імшах ў 11.30 і 14.00, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі.

Таксама ў гэты дзень пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца сустрэча для настаўнікаў нашай парафіі.

 

22-29 мая – у нашай парафіі пройдуць Святыя Місіі, на якія шчыра запрашаем.

Інфармацыю пра Святыя Місіі можна таксама знайсці на дошцы аб’яваў, якая знаходзіцца каля касцёла альбо ў інтэрнэце на старонцы pijary.info

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews