ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА ІІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С — 2022/ — 01.05.2022
Сёння I нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц май: малітва аб ласку добрага надвор’я.
Таксама ў першую нядзелю мая ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за жывых і памерлых мам.
Сёння пасля кожнай Св. Імшы, пры выхадзе з касцёла можна будзе скласці свае ахвяры на патрэбы ўтрымання Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.
З літургічнага календара:
02 мая (панядзелак) – успамін св. Атаназія (św. Atanazego), біскупа і доктара Касцёла.
03 мая (аўторак) – успамін НПМ Каралевы Польшчы. Таксама Дзень імянінаў нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень молімся аб духоўныя і фізічная сілы для яго ў кіраванні Гродзенскім Касцёлам.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
05 мая (чацвер) – першы чацвер месяца. Падчас маёвага
набажэнства адбудзецца набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
06 мая (пятніца) – свята св. св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
- першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз.
набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.
07 мая (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
08 мая (нядзеля) – успамін Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі Ордэна Піяраў.
- Нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітв аб новыя
пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны
будні дзень у 18.30. У нядзелю ў 15.30 замест нешпараў. Заахвочваем, каб праводзіць маёвае набажэнства каля крыжоў у вёсках альбо ў хаці з ўсёй сям’ёй.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.