Душпастырскія аб’явы Лiда 01.05.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ІІІ-ю Велікодную Нядзелю /С/

01.05.2022 г.

 

  • Сёння 1 мая — Першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб Божым благаслаўленні і святасці для святароў нашай дыяцэзіі. Сёння адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца сёння ў Тракелях з удзелам кс. біскупа. Таму, памятайма ў сваіх малітвах пра нашым мам, а для памерлых выпрошвайма вечнае жыццё. Сёння распачынаем маёвае набажэнства. Літанія Ларэтанская да НПМ будзе кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама ў сваіх сем’ях.

 

  • 2 мая (пн) – Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.

 

  • 3 мая (ат) У Гродзенскай дыяцэзіі ўспамін НПМ Каралевы Польшчы. У гэты дзень свае імяніны адзначае наш пастыр – кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі. Памятайма ў сваіх малітвах пра дастойнага імянінніка.

 

  • 4 мая (ср) – Малітва да МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца разам з Літаніяй Ларэтанскай перад Св. Імшой а 18.00. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца а 18.30.

 

  • 5 мая (чц) Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30.

 

  • 6 мая (пт) свята святых Філіпа і Якуба, Апосталаў. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца разам з Літаніяй да МБ перад вячэрняй св. Імшой а 18.00.

 

  • 7 мая (сб)Першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца разам з Літаніяй да МБ перад вячэрняй св. Імшой а 18.00.

 

  • 8 мая (наступная нядзеля) – гэта Нядзеля Добрага Пастыра. Распачнецца Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай у Касцёле.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews