Душпастырскія аб’явы Лiда 24.04.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ІІ-ю Велікодную Нядзелю – Божай Міласэрнасці /С/

24.04.2022 г.

 

  • Сёння ІІ Велікодная Нядзеля  Нядзеля Божай Міласэрнасці і заканчэнне Велікоднай актавы. Парафіяльны адпуст у парафіі Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца а 13.00 гадзіне. Ксёндз пробашч сардэчна запрашае.

 

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі

 

  • 25 красавіка (пн)свята св. Марка, Евангеліста.

 

  • 26 красавіка (ат)36-я гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі, які адбыўся ў 1986 г. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра ахвяры той трагедыі і аб аддаленні ад чалавецтва ўсялякай небяспекі.

 

  • 29 красавіка (пт)свята Кацярыны Сіенскай, панны              і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.

 

  • 1 мая (ндз) — Першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб Божым благаслаўленні і святасці для святароў нашай дыяцэзіі. 1 мая будзем адзначаець Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Памятайма ў сваіх малітвах пра нашым мам, а для памерлых выпрошвайма вечнае жыццё. У першы дзень мая распачнём маёвае набажэнства. Літанія Ларэтанская да НПМ будзе кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама ў сваіх сем’ях.

 

  • Камунікат кс. Біскупа адносна Дня Маці ў Тракелях …

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні, на патрэбы нашага касцёла.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews