Душпастырскія аб’явы Шчучын 24.04.2022

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С — 2022/ — 24.04.2022

З літургічнага календара:

 

25 красавіка (панядзелак) - свята св. Марка, евангеліста.

Таксама ў 25 дзень месяца адзначаем Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.

 

26 красавіка (аўторак) – чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі. Молімся ў гэты дзень за ахвяры трагедыі і супакой на зямлі.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

29 красавіка (пятніца) — свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла.

 

01 мая (нядзеля) - I нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: малітва аб ласку добрага надвор’я.

Таксама ў першую нядзелю мая ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за жывых і памерлых мам.

У наступную нядзелю, пасля кожнай Св. Імшы, пры выхадзе з касцёла можна будзе скласці свае ахвяры на патрэбы ўтрымання Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.

  • першы дзень маёвага набажэнства.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30. У нядзелю ў 15.30 замест нешпараў. Заахвочваем, каб праводзіць маёвае набажэнства каля крыжоў у вёсках альбо ў хаці з ўсёй сям’ёй.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews