Душпастырскія аб’явы Лiда 17.04.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана /С/

17.04.2022

 

  • Сёння Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха) і заканчэнне Пасхальнага Трыдуума. Распачалася Велікодная актава, якая будзе трываць да 24 красавікаНядзелі Божай Міласэрнасці. Сёння яшчэ будзе св. Імша а 11.30 для ўсіх вернікаў. Сёння трэці дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.
  • 18 красавіка - Велікодны панядзелак (у актаве). Св. Імшы ў нашым касцёле раніцай а 9.00, а вечарам у 18.30.
  • Падчас актавы 22 красавіка (пт) посту няма.
  • 23 красавіка (сб) – Праз заступніцтва св. Юрыя (або Георгія) мучаніка, будзем маліцца за наступніка св. Пятра і Паўсюдны Касцёл. Гэта дзень імянінаў Папы Францішка.
  • У наступную нядзелю (24.04) Урачыстасць Божай Міласэрнасці. Парафіяльны адпуст у парафіі Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца а 13.00 гадзіне.      Кс. пробашч сардэчна запрашае.
  • У наступную нядзелю ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Ёсць новы, пасхальны нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

 

  • Дарагія парафіяне і госці нашай парафіі! Таксама і ад нашай піярскай супольнасці (ад мяне і дыякана) прыміце самыя шчырыя пажаданні з нагоды ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Няхай пасхальная Праўда дапамагае кожнаму знайсці адказы на актуальныя выклікі нашага жыцця. Яе перамяняючая радасць і навізна, няхай асвятляе і напаўняе ў гэты няпросты час для нашых сем’яў, месцаў працы, вучобы і ўсёй нашай Бацькаўшчыны! Няхай ўваскрослы Езус сваёй ласкай дапамагае ўсім нам штодзённа ўваскрасаць да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Богам і Збаўцам. Радасных, поўных спакою пасхальных святаў! Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews