ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА НЯДЗЕЛЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ
ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА
/Год С – 2022/ — 17.04.2022
Сёння св. Імша будзе яшчэ толькі а 14.00 гадз.
Сённяшняй урачыстасцю распачынаецца Велікодная Актава, у сувязі з гэтым у бліжэйшую пятніцу няма посту.
З літургічнага календара:
18 красавіка (панядзелак) – другі дзень Велікодных святаў. Св. Імшы а гадз. 10.00 і 19.00.
19 красавіка (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
23 красавіка (субота) – успамін св. Юрыя, мучаніка.
Таксама 23 красавіка Папа Францішак адзначае дзень імянінаў. Таму ў гэты дзень молімся за Папу Рымскага аб патрэбныя для яго ласкі ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.
24 красавіка – II Велікодная нядзеля – урачыстасць Божай Міласэрнасці (Bożego Miłosierdzia).
Ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- На гэтым тыдні, кожны дзень, пасля вячэрняй св. Імшы
навэнна да Божа Міласэрнасці.
- У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар
газеты Слова жыцця.