Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Пальмовую нядзелю — Мýкі Пана /С/
10.04.2022 г.
- Сёння Пальмóвая (або вербная) нядзеля. У Касцёле распачаўся Вялікі Тыдзень Мýкі Пана.
- Падчас кожнай св. Імшы благаслаўляюцца вербы. Пасля св. Імшы а 11.30 адбудзецца конкурс для дзяцей “Найвышэйшая і найпрыгажэйшая вярба”.
- Сёння Песні Жальбы (Gorzkie żale) а 17.30.
- 13 красавіка (ср) – 31-я гадавіна прэканізацыі (г.зн. зацвярджэнне і абвяшчэнне намінацыі) Б-па Аляксандра Кашкевіча і заснаванне ў 1991г. Гродзенскай дыяцэзіі св. Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Таму, у гэты дзень, асаблівым чынам будзем маліцца за нашага Дыяцэзіяльнага Біскупа.
____________________________________________________________
СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ
Вялікі Чацвер (14 красавіка)
10.00 — Імша Хрызма ў катэдральным касцёле ў Гродне з біскупам і святарамі. Таму, у нашым касцёле ў чацвер не будзе св. Імшы а 9.00 раніцай.
Вечарам а 18.30 – Св. Імша Вячэры Пана. У гэты дзень Пан Езус устанавіў сакрамэнты Эўхарыстыі і Пасвячэння (святарства), таму ў гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх святароў і дыяканаў (бо яны маюць першую ступень святарства), а таксама аб новых святарскіх пакліканнях. Пасля Св. Камуніі адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцу. Пасля літургіі з галоўнага алтара знімецца абрус, а табэрнакулюм будзе пустым і прыадчыненым ажно да Вігіліі Пасхальнай. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы будзе трываць да 22.00 гадз.
Вялікая Пятніца (15 красавіка)
У гэты дзень, а таксама ў суботу да вечара, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не цэлебруе Св. Імшу. У другой палове дня адбудзецца Літургія Мýкі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. У гэты дзень прадпісаны абавязковы сціслы пост – г. зн. на працягу дня можна толькі адзін раз паесці дасыта і два разы лёгка, устрымліваючыся ад мясных страў.
Пасля Літургіі Мýкі Пана і ў суботу ажно да Вігіліі Пасхальнай перад Крыжам укленчваем, як перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
- Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) а 9.00. Потым будзе працяг Адарацыі Найсв. Сакрамэнту ў цямніцы. Кожны, будзе мець магчымасць прыйсці ў зручную яму гадзіну, каб памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Пасля будзе працяг Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
17.30 – Крыжовы Шлях для ўсіх вернікаў.
18.30 – Літургія Мýкі Пана. Ахвяры складзеныя падчас адарацыі Крыжа будуць прызначаныя на Божую Грабніцу ў Святой Зямлі. Пасля заканчэння Літургіі Вялікай пятніцы, адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў грабніцу Пана. Гэта таксама першы дзень навэнны да Божай Міласэрнасці. Памолімся Вяночак да Божай Міласэрнасці, а потым заспяваем Песні Жальбы (Gożkie Żale) – усе тры часткі. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Божай грабніцы будзе трываць да 22.00 гадз.
Вялікая Субота (16 красавіка)
У Вялікую суботу ўвесь Касцёл прабывае каля грабніцы Пана, разважае пра мýку і смерць Хрыста і Яго сыходжанне ў адхлань. У малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У суботу паводле традыцыі захоўваецца пост ад мясных страў.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту распачнецца а 09.00.
Благаслаўленне велікодных страў на велікодны стол
11.30 – в.Чахаўцы; 12.00 – в. Верх-Ліда.
У касцёле благаслаўленне страў распачнецца ад 13.00 гадз. кожныя поў гадзіны да 17.30 уключна.
18.00 – Ружанец
18.30 – Вігілія Пасхальная. Просьба каб прынесці свечку. Будзем аднаўляць абяцанні хросту.
– Адарацыя пасля Вігіліі Пасхальнай мае пасхальны характар. Падчас адарацыі не спяваюцца песні пра мýку Пана, а эўхарыстычныя спевы, або велікодныя. Адарацыя будзе доўжыцца да 22.00 гадз. Гэта таксама другі дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.
21.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (правядзе моладзь нашай парафіі).
22.00 – Завяршэнне Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха)
(17 красавіка)
07.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і Св. Імша.
11.30 – Св. Імша агульная для ўсіх.
Велікодны панядзелак (у актаве) –
(18 красавіка)
- Св. Імшы ў нашым касцёле: а 9.00 і а 18.30.
- Велікодная актава будзе трываць да 24 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Падчас актавы ў пятніцу 22 красавіка няма посту.
- Просьба, каб на працягу трох дзён Пасхальнага Трыдуума прыносіць з сабой “спеўнік”.
- Што тычыцца пахаванняў падчас Трыдуума (ад Вялікага Чацвярга да Вялікадня) — не прымаем пахаванні ў касцёле. Вялікая просьба, пахаваць памерлага, а св. Імша ў яго інтэнцыі адбудзеца пасля Вялікадня.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Перад алтаром размешчаны дзве скарбонкі. У першую сёння апошні дзень можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху. У другую скарбонку можна складаць ахвяраванні на ўтрыманне клерыкаў МВДС у Гродне. Скарбонкі падпісаныя.
- З сённяшняга дня Пастыр нашай Дыяцэзіі кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч адмяніў дзеянне дыспенсы, якая на працягу двух гадоў вызваляла ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Нагадваем, пра 3-ю Божую запаведзь: Памятай дзень святы святкаваць і 1-ы касцёльны наказ: У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у св. Імшы і не рабіць неабавязковай працы. Зразумела, што калі хтосьці хварэе, ці працуе паводле графіка ў нядзелю, то не мае граху. З сённяшняга дня ўдзельнічаць у св. Імшы праз інтэрyэт (анлайн) могуць толькі хворыя і нямоглыя.
- Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- У касцёльным кіёску можна набываць Бібліі, малітоўнікі, велікодныя паштоўкі, свечкі, абразы і г.д.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Жадаем усім Вам плённай падрыхтоўкі да Пасхальных святаў!