Душпастырскія аб’явы Лiда 16.01.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ІІ-ю Звычайную Нядзелю /С/

16.01.2022 г.

 

  • 17 студзеня (пн)успамін св. Антонія, абата.

 

  • З 18-га па 25-га студзеня ў Каталіцкім Касцёле будзем перажываць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма ў асабістых малітвах пра адзінства ўсіх веруючых у Хрыста.

 

  • 21 студзеня (пт)успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

 

  • 23 студзеня (ндз) – у Каталіцкім Касцёле ўжо трэці раз у ІІІ-ю звычайную нядзелю будзе адзначацца Нядзеля Божага слова, якую ўстанавіў Папа Францішак 30 верасня 2019 г. дзеля таго, каб Божы народ узрастаў «у пабожным i старанным пазнанні Святога Пісання». Таксама гэта Сусветны дзень барацьбы з праказай. У гэты дзень асабліва будзем маліцца за тых, хто хварэе рознымі скуранымі хваробамі. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

РАСКЛАД КАЛЯДЫ НА ТЫДЗЕНЬ:

  • 18 студзеня (аўторак):

з 18.00: вул. Рэспубліканская д.17; 19.

з 19.30: вул.  Рэспубліканская д.11.

 

  • 19 студзеня (серада):

з 19.30: вул. Рэспубліканская д.21.

 

  • 22 студзеня (субота):

з 11.00: вул. Калядная, Радасная, Прамысловая, Крынічная, Мірная, Фізкультурная, Радужная, Прыазёрная, Жураўліная, Крыштальная, Чабровая, Акруговая, Святочная.

 

З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).

 

  • На гэтым тыдні ўжо завершыцца наведванне сем’яў нашай парафіі (каляда). Таму, хто яшчэ не паспеў прыняць святара ў сваім доме, а мае такое жаданне, то яшчэ сёння можна запісацца ў сакрыстыі.

 

  • Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць і ахвяраванні. Няхай Пан Бог Вам адудзячыць! Жадаем усім добрага і плённага новага тыдня!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews