Душпастырскія аб’явы Шчучын 16.01.2022

 

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА II ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С — 2022/ — 16.01.2022

З літургічнага календара:

З 18 па 25 студзеня ў Каталіцкім Касцёле праходзіць Тыдзень малітвы аб адзінства хрысціян.

 

17 студзеня (панядзелак) – успамін св. Антонія, абата.

 

18 студзеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

21 студзеня (пятніца) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

 

23 студзеня (нядзеля) – Сусветны Дзень Малітвы за хворых праказаю. (za chorych na trąd).

У наступную нядзелю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • 12 студзеня, у сераду, у нашай парафіі мы закончылі хадзіць

па калядзе. Яшчэ раз вялікі дзякуй усім, хто нас прымаў у гэтым годзе! Дзякуй за шчырыя размовы, малітву і ахвяры, якія Вы складвалі на патрэбы касцёла і кляштара!

 

  • Нагадваем аб тым, каб пахрысціць дзіця, бацькі дзіцяці

прыходзяць за два тыдні да планаванай даты хросту; а да сакрамэнту сужанства прыходзяць нарачоныя за тры месяцы да планаванай даты шлюбу.

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews